«У Літве і Польшчы радыкалы вырабляюць баявыя дроны для нанясення ўдараў па крытычна важных аб'ектах на тэрыторыі Беларусі», — заявіў старшыня КДБ Іван Церцель.
«Суседняя Літва стала месцам базавання Віленскай харугвы», дзе пад кіраўніцтвам «радыкалаў» і «ў непасрэдным кантакце з літоўскім парамілітарным фарміраваннем «Клуб стралкоў» распрацоўваюць планы па заходзе для здзяйснення тэрактаў на тэрыторыю прылеглых да Літвы Ашмянскага, Смаргонскага і Браслаўскага раёнаў, перакідцы і арганізацыі ў Беларусі схованак са зброяй, выбуховымі рэчывамі і іншымі сродкамі», — сказаў Іван Церцель.
Па словах Церцеля, КДБ у супрацы з калегамі з іншых структур апошнім часам правеў шэраг мерапрыемстваў, які «дазволіў прадухіліць нанясенне ўдараў баявымі дронамі з тэрыторыі Літвы па аб'ектах у Мінску і яго прыгарадах».
Прадстаўнік Дэпартамента стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Літвы маёр Гінтаўтас Чуніс абверг гэтыя паведамленні.
«Я магу на 100 працэнтаў сцвярджаць, што гэта дэзінфармацыя. Гэта трызненне, што Літва нанясе ўдар з беспілотніка па Беларусі, іншага слова я не магу падабраць», — сказаў ён LRT.lt.
вх